«Духоўны цэнтр» замярзае. У Будславе няма ацяплення – і гэта не праблема?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Тэмпература ў галоўным каталіцкім храме – амаль як на вуліцы.
У Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 7 лютага прайшоў Агульнабеларускі дзень кансэкраванага жыцця. Апублікаваныя парафіяй здымкі ўражваюць [глядзіце ніжэй]: многія манахіні, свецкія вернікі, якія сабраліся ў храме, вымушаны былі сядзець у шапках, капюшонах і пальчатках – тэмпература была амаль як на вуліцы.
Адзін са святароў нават адпраўляў Эўхарыстыю ў пальчатках і так трымаў Цела Хрыста. Тое, што ў будслаўскім касцёле холадна, было вядома і раней, але гэтыя здымкі найбольш яскрава паказваюць сітуацыю.
У Нацыянальным санктуарыі ўвогуле няма і не было ацяплення, і гэтай сцюдзёнай зімой праблема стала найбольш востра. У невялікай парафіі няма сродкаў на цеплавыя пушкі, лямпы і падобнае абсталяванне, як у іншых «старых» касцёлах – напрыклад, у Варнянах.
Але ж нядаўна будслаўскі касцёл афіцыйна назвалі «духоўным цэнтрам католікаў Беларусі». Ці адпавядае яго стан такому высокаму статусу? Адтуль робіць прыгожую карцінку ТБ, пра яго распавядаюць іерархі, туды прывозяць экскурсіі, аднак праблемы застаюцца не заўважанымі. Прычым, такія банальныя – не кажучы ўжо пра неабходнасць замены часовага даху на пастаянны ды іншыя больш істотныя пытанні.
Нагадаем, касцёл у Будславе патрабуе далейшай рэстаўрацыі. У апошнюю Дзяржаўную інвестыцыйную праграму ён не быў уключаны.
Media
Related items
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі