Беларускі манах набірае «лайкі» за фота са спортзалы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Айцец-марыянін з Росіцы распавёў, што пачаў заняткі ў «качалцы».
Манах-марыянін з беларускай Росіцы айцец Андрэй Сідаровіч MIC усур'ёз заняўся спортам. Айцец Андрэй - вядомы ў Беларусі святар, ён актыўна праводзіць евангелізацыю ў Інтэрнэце, мае сваю старонку ў сацсетцы «Вконтакте». Але калі звычайна запісы святара набіраюць усяго некалькі «лайкаў», то апошні пост айца-марыяніна менш чым за суткі спадабаўся больш за 70 карыстальнікам сацсеткі.
- Сёння пачаў праграму «раскачай эктаморфа». Пачынаю з 65,4 кг, план - набраць 6-7 кг за два-тры месяцы. Дапамагаюць Дзёня і Мішаня + банка спортпіта! - напісаў святар і прыклаў адпаведнае фота з трэнажорнай залы. У каментарах святара падтрымліваюць сябры.
Нагадаем, на праваслаўнае Вадохрышча айцец Андрэй акунаўся ў палонку з ледзяной вадой.
Related items
-
Каталіцкі святар у Беларусі сустрэў Пасху за кратамі і працягвае знаходзіцца ў зняволенні
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»