Logo
Print this page

На Вялікдзень у Росі невядомыя апаганілі старажытны касцёл

Надпісы выдалілі, распачата крымінальная справа.

Раніцай 16 красавіка, калі католікі святкавалі Вялікдзень, на сцяне капліцы касцёла Святой Тройцы ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна выявілі надпісы апаганьваючага характару. Па факце хуліганскіх дзеянняў раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

- Следчыя агледзелі месца здарэння, дапыталі сведак. Прызначаны некалькі экспертыз па выяўленых слядах, праведзены іншыя працэсуальныя дзеянні. Накіравана даручэнне органам унутраных спраў на правядзенне аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў для ўстанаўлення падазраванай асобы, - распавёў прадстаўнік УСК, адзначыўшы, што ўсе надпісы былі аператыўна выдаленыя.

Каталіцкі храм у пасёлку Рось адносіцца да Ваўкавыскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта помнік архітэктуры ў стылі класіцызм, пабудаваны ў 1807 годзе. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Касцёл у Росі вядомы не толькі ў Беларусі. Славіцца ён цудоўнай фігурай Ісуса Журботнага. Менавіта ў Росі таксама штогод праходзяць рэкалекцыі, прысвечаныя ўнутранаму, перш за ўсё духоўнаму, але і фізічнаму аздараўленню. Пробашчам тут служыць экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

Last modified onПанядзелак, 17 Красавік 2017 12:51
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.