Logo
Print this page

У Чырвоным касцёле Мінска арганізавалі працу хрысціянскага псіхолага

Спецыяліст дапаможа вырашыць сямейныя і асабістыя праблемы.

У касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску працуе хрысціянскі псіхолаг. Усе жадаючыя могуць атрымаць неабходную псіхалагічную кансультацыю па пытаннях сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, а таксама ў шматлікіх іншых сферах.

Кансультацыі праводзіць псіхолаг Таццяна Палхоўская, якая мае вышэйшую псіхалагічную адукацыю па спецыялізацыях «Псіхалагічнае кансультаванне. Сямейная тэрапія». Яна скончыла праграму «Nest» па працы з людзьмі, якія перажылі фізічнае, сексуальнае ці эмацыйнае насілле. Мае першую ступень кваліфікацыі Гештальт Інстытута, а цяпер праходзіць праграму па групавой псіхатэрапіі. Працуе з пытаннямі сямейных і міжасабовых узаемаадносінаў, памежных эмацыйных станаў, пошуку псіхалагічных рэсурсаў, самаразвіцця і шматлікіх іншых праблемах, паведамляе ave-maria.by.

Па ўсіх пытаннях адносна кансультацый можна звяртацца па тэлефоне: +375 29 561 58 08 (Таццяна)

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.