Logo
Print this page

Будслаўскі фэст прапануюць унесці ў спіс культурных каштоўнасцяў ЮНЭСКА

Такое рашэнне прынялі каталіцкія біскупы Беларусі.

Падчас 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі іерархі прынялі рашэнне накіраваць заяву ў ЮНЕСКА аб наданні Будслаўскаму фэсту статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, паведамляе Сatholic.by. Нагадаем, у 2016 годзе пытанне аб унясенні ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва Будслаўскага фэсту - свята католікаў Беларусі ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай - было адкладзена.

Паведамлялася, што дасье будзе разгледжана ў наступным намінацыйным цыкле ў сувязі з заўвагамі экспертнага савета, які запатрабаваў дадатковую інфармацыя, у прыватнасці, аб мерах па ахове традыцыі. Таксама эксперты папрасілі больш падрабязна раскрыць ролю пілігрымаў і мясцовых жыхароў у інвентарызацыі і захаванні гэтай культурнай каштоўнасці. Нагадаем, у Будславе - мястэчку ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці - штогод у пачатку ліпеня збіраюцца тысячы пілігрымаў, многія з якіх прыходзяць пешшу з розных куткоў Беларусі, для ўдзелу ў свяце ў гонар Панны Марыі.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.