Logo
Print this page

100-годдзе Фацімскіх аб'яўленняў Панны Марыі - фільм

Каталіцкая царква адзначае юбілей аб'яўленняў Багародзіцы ў Фаціме.

13 траўня юбілей адной з самых значных падзей XX стагоддзя адзначае Каталіцкая царква: 100-годдзе Фацімскіх аб'яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі. Каля партугальскага мястэчка Фаціма Багародзіца з'яўлялася тром простым дзецям, якім перадавала пасланні і прароцтва, заклікала да пакаяння і малітвы, каб не дапусціць трагедый для чалавецтва. У прыватнасці, Панна Марыя казала пра навяртанне да Бога Расіі і прадказала галоўныя гістарычныя падзеі XX стагоддзя - Другую сусветную вайну і распад Савецкага Саюза.

- Я - Маці Божая Ружанцовая. Я прыйшла заклікаць вернікаў выправіць сваё жыццё і не засмучаць больш грахамі Госпада, Які зведаў ужо столькі абраз, маліцца на ружанцы і прыносіць ахвяры ўміласціўлення за грахі, - казала Панна Марыя пра сэнс яе аб'яўленняў траім партугальскім дзецям і пакінула ім прароцтва, якія сталі называць «Тры таямніцы Фацімы».

Панна Марыя аб'явілася дзецям 13 траўня 1917 года але самым вядомым стала яе шостае аб'яўленне, якое здарылася 13 кастрычніка, калі цуд «танца сонца» назіралі больш за 70 тыс. чалавек.

Прапануем да прагляду дакументальны фільм на рускай мове аб Фацімскіх аб'яўленнях.

Media

Last modified onАўторак, 16 Май 2017 11:03
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.