Logo
Print this page

Кампанію супраць чырвонай ніткі праводзяць у Беларусі католікі

Абярэг не абараняе, а наадварот адкрывае дзверы для зла.

Каталіцкая верніца, хрысціянскі журналіст Марына Валасар прапанавала на сваёй старонцы ў Facebook правесці акцыю супраць распаўсюджвання моды на нашэнне чырвонай ніткі на запясці.

- Ідэя такая: улёткі пра небяспеку нашэння чырвонай ніткі расклейваць на прыпынках у вашых гарадах і населеных пунктах або раздаваць людзям, якія носяць ніткі (і не толькі) буклеты аб духоўнай небяспецы нашэння гэтай ніткі. Хрысціянства - гэта ў першую чаргу дзеянні. Бо наша вера пазнаецца з учынкаў. Наша задача як хрысціян - інфармаваць і казаць людзям праўду, паказваць на грэх, - прапанавала Марына і дала спасылку на ўлётку і буклет аб тым, чаму небяспечна насіць чырвоную нітку на запясці.

- З пункту гледжання хрысціянства - гэта грэх ідалапаклонства. Атрымліваецца, што вы давяраеце сваё жыццё не Богу, а прадмету, - гаворыцца ва ўлётцы. - Чырвоная нітка з Ізраіля, напрыклад, - гэта зусім не «нітка са Святой Зямлі» або «нітка Рахілі, якую ёй параіў анёл». Гэта адзін з рытуалаў іудзейскай секты Кабала, прадстаўнікі якой проста прыдумалі гісторыю з ніткай, каб зарабіць больш грошай на яе продажы, а заадно прасоўваць сваё вучэнне. Нашэнне чырвонай ніткі нібыта ад сурокаў ці па іншых духоўных прычынах не толькі не абараняе ад зла, а наадварот - адчыняе фортку злому духу, які можа аказаць на чалавека негатыўны ўплыў. З пункту гледжання логікі і здаровага сэнсу прадметы самі па сабе не могуць якім-небудзь чынам мяняць Ваша жыццё.

Найвялікшая зброя супраць сатаны і ўсяго зла - гэта крыж, гаворыцца ў інфармацыі.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.