У Мінску правядуць акцыі ў абарону жыцця і сям'і
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У Лошыцкім парку будуць раздаваць літаратуру і размаўляць з людзьмі.
Прыняць удзел у евангелізацыйнай акцыі ў абарону жыцця і сям'і ў Мінску прапануюць хрысціянскія вернікі. Акцыі, арганізаваныя ГА «Уратаванне немаўлятаў», пройдуць у Лошыцкім парку ў бліжэйшыя суботы (10 і 17 чэрвеня) з 11.00 да 19.00 і нядзелі (11 і 18 чэрвеня) з 14.00 да 19.00.
- Гэта час, калі мы можам людзям расказаць пра Хрыста, пра каштоўнасць чалавечага жыцця, пра сямейныя каштоўнасці. Будзе стаяць палатка з літаратурай і буклетам, а мы будзем проста размаўляць з людзьмі, слухаць і проста быць. Можна узяць з сабой гітару і паспяваць. Хто можа паслужыць транспартам - паслужыце, ёсць патрэба. На славу Божую! - паведаміў душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Мінску айцец Аляксандр Шыбека і папрасіў жадаючых дапамагчы ў правядзенні акцыі даслаць свае кантакты яму ў Фэйсбуку (Aliaksandr Shybeka).
Нагадаем, нядаўна ў Гомелі ГА «Уратаванне немаўлятаў» правяло аўтапрабег у абарону жыцця.
Related items
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне