Студэнты са Шры-Ланкі праспявалі Калядную песню ў гомельскім касцёле [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Падчас канцэрту ў Калядную ноч госці падарылі сюрпрыз.
Студэнты са Шры-Ланкі, якія вучацца ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, удзельнічалі ў святочнай Імшы на Божае Нараджэнне ў гомельскім касцёле. Гэтыя студэнты з экзатычнай краіны - католікі, яны часта прыходзяць на службу ў храм, а ў Калядную ноч падарылі мясцовым парафіянам незвычайны падарунак. Пасля Імшы, якая праходзіла ў касцёле ў ноч на 25 снежня, парафіяльны хор выступаў з канцэртам Калядных спеваў. Госці са Шры-Ланкі таксама вырашылі выступіць і праспявалі Калядную песню на сваёй мове. Калядка нагадвае вядомую беларусам «Хвала на вышынях Богу, на зямлі людзям - мір!» Гомельскія католікі падзякавалі гасцям бурнымі авацыямі.
Нагадаем, студэнт з Шры-Ланкі, які вучыцца ў Віцебску, вывучыў малітвы на беларускай мове для таго, каб служыць пры алтары міністрантам.
Шры-Ланка - дзяржава ў Паўднёвай Азіі, на аднайменным востраве ў паўднёва-ўсходнім ўзбярэжжы Індастана. З часоў партугальскага ўварвання і да здабыцця незалежнасці ў еўрапейскіх мовах краіна называлася Цэйлон. Сынгальская і тамільская мовы з'яўляюцца афіцыйнымі і нацыянальнымі мовамі Шры-Ланкі, англійская мае афіцыйны статус мовы міжэтнічных зносін. У Шры-Ланцы зусім няшмат католікаў - з больш за 20 млн чалавек насельніцтва хрысціянства вызнаюць 7,45%.
Media
Related items
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася