Мінкульт Беларусі пачаў збор грошай на аднаўленне касцёла ў Мсціславе
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
На сабраныя сродкі плануюць забяспечыць устойлівасць канструкцый святыні да распрацоўкі праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі.
Міністэрства культуры адкрыла дабрачынны рахунак на аднаўленне былога каталіцкага храма ў Мсціславе. У Мінкульце занепакоеныя станам унікальнага аб'екта спадчыны - касцёла, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Былы калегіюм езуітаў» у Мсціславе. Так міністэрства адрэагавала на тое, што ў канцы снежня 2017 года развалілася частка сцяны касцёла.
Як раней паведамляў Katolik.life, мясцовыя актывісты задоўга да здарэння заяўлялі аб праблеме гарадскім уладам і ў Міністэрства культуры, аднак адказ быў адзін: на рэстаўрацыйныя працы ў бюджэце няма сродкаў.
- Будынак касцёла з'яўляецца ўпрыгожваннем Мсціслава. Аднак на працягу доўгага часу касцёл не выкарыстоўваўся. У цяперашні час будынак знаходзіцца ў нездавальняючым, аварыйным стане. Для прыняцця ў самыя кароткія тэрміны неадкладных мер і правядзення супрацьаварыйных работ на аб'екце, а таксама ў сувязі з адсутнасцю неабходнага аб'ёму фінансавых сродкаў арганізаваны збор ахвяраванняў, - паведамілі 4 студзеня ў Мінкульце.
Там лічаць, што «фінансавы ўдзел у захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсіх зацікаўленых грамадзян дазволіць забяспечыць устойлівасць канструкцый касцёла на перыяд да распрацоўкі праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі касцёла».
Езуіцкі касцёл быў закладзены ў Мсціславе ў 1637 годзе ў стылі віленскага барока. Яго будаўніцтва было завершана да канца стагоддзя. У 1747-1750 гадах касцёл быў рэканструяваны.
Реквизиты благотворительного счета: BY73 BAPB 31352908100160000000, в РКЦ № 19 в г.Мстиславль филиала ОАО «Белагропромбанк – Могилевское областное управление» Код BAPВBY27458, УНП 790613221 (Пожертвование на восстановление бывшего костела в Мстиславле).
Историческая справка иезуитского костела в Мстиславле:
с 1745 по 1842 г. - иезуитский костел
с 1842 по 1925 г. - православный храм освящен в честь св. Архангела Михаила
с 1925 по 1975 г. - Дом культуры и кинотеатр
с 1975 по 1980 г. - на объекте проводили гражданскую оборону: его специально поджигали, а затем тушили
с 1992 года начали реставрацию костела. Финансирование шло из Министерства культуры, но в 1995 году финансирование прекратилось
Related items
-
Ватыкан наведала жонка беларускага Нобелеўскага лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні
-
Ля алтара – фотаальбом: незвычайная Імша за памерлага прайшла ў Мінску
-
Цудоўнае з глыбінкі: два прыгожых свята адзначылі католікі ва усходнім і заходнім рэгіёнах Беларусі
-
Дата святочная або сумная? 17 верасня: міфы і факты
-
Радзіма пад Крыжам. Што можам зрабіць для яе?
history-belarus.by/.../...
Карыстайцеся, кали ласка
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу