Святая Русь: ва Украіне на Раство ў храмы прыйшлі 5 млн, у Расіі - удвая менш
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Свята ва Украіне ахоўвалі 18 тыс. праваахоўнікаў, а ў РФ - больш за 50 тыс.
У ноч з 6 на 7 студзеня, калі праваслаўныя і ўніяты святкавалі Божае Нараджэнне, храмы ва Украіне наведалі 5 млн чалавек. Як паведамляе МУС краіны, усяночныя чуванні прайшлі ў 14 тыс. храмах па ўсёй Украіне. Бяспеку і правапарадак каля цэркваў забяспечвалі звыш 18 тыс. супрацоўнікаў Нацыянальнай паліцыі і Нацыянальнай гвардыі. У цэлым святочныя мерапрыемствы прайшлі без істотных парушэнняў публічнай бяспекі і парадку.
У той жа час у Расіі, паводле афіцыйных дадзеных МУС, калядныя набажэнствы наведалі больш за 2,5 млн чалавек У ноч з 6 на 7 студзеня на тэрыторыі РФ адбыліся каля 11 тыс. урачыстых набажэнстваў. Святкаванне прайшло без істотных інцыдэнтаў, да забеспячэння правапарадку ў храмах і манастырах прыцягвалася больш за 50 тыс. паліцыянтаў і 3,8 тыс. расгвардзейцаў.
Адзначым, што насельніцтва Украіны складае каля 45 млн чалавек, а Расіі - звыш 140 млн.
Дарэчы, колькасць вернікаў, якія наведваюць храмы на святы ў Беларусі, МУС не паведамляе пасля заявы Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
Related items
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам