«Сэрца разрываецца». У Беларусі не змаглі служыць Імшу святары з Польшчы – выказаўся біскуп
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі ўзняў даўнюю праблему: замежныя святары «не маюць права нават маўкліва далучыцца да касцёльных цэлебрацый».
Урачыстая святая Імша, прысвечаная 20-годдзю кансэкрацыі касцёла святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Івацэвічах, прайшла 17 кастрычніка. У гэтай парафіі каля 11 гадоў пробашчам служыў ксёндз Адам Страчынскі, польскі грамадзянін, якому сёлета не працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі – ён быў вымушаны вярнуцца ў Польшчу.
Але святар прыязджаў на свята сваёй былой парафіі – разам з яшчэ адным польскім святаром, які таксама не атрымаў новы дазвол – гэта ксёндз Януш Пуліт, шматгадовы пробашч у Ружанах.
Аднак абодва святары не змаглі служыць пры алтары і знаходзіліся сярод свецкіх вернікаў – пра гэта паведаміў на сваёй старонцы Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Андрэй Зноска, які ўзначаліў святочную Імшу ў Івацэвічах.
Як прызнаўся іерарх, ён «моцна ўзрушыўся, калі ўбачыў у касцёльных лаўках, сярод свецкіх вернікаў, двух святароў з Польшчы, ксяндзоў Адама і Януша, якія доўгія гады былі душпастырамі ў Івацэвічах і Ружанах, а ў гэтым годзе былі вымушаны развітацца са сваімі парафіянамі, бо дзяржаўныя ўлады не працягнулі ім дазвол на рэлігійную дзейнасць у Беларусі»:
«Дарагія мае браты ў святарстве, маё сэрца разрываецца ад таго, што вы не стаіце разам са мной тут, каля алтара. Ведайце, што хоць вы і не тут, па гэты бок алтара, але вы з намі і вы нашыя, вы ў еднасці з намі ў адзінстве іерархічнага святарства Касцёла».
Як патлумачыў біскуп, сярод беларускіх правапрымяняльнікаў распаўсюджаны погляд, што святары з Польшчы могуць прыехаць у Беларусь у якасці турыстаў ці ў госці, але не маюць права нават маўкліва далучыцца да касцёльных цэлебрацый, бо гэта трактуецца ў якасці нелегальнай рэлігійнай дзейнасці.
«Не думаю, што менавіта такой была мэта заканадаўцаў, якія прымалі новую рэдакцыю Закона аб рэлігійных арганізацыях, каб ксяндзы, якія прыязджаюць у гасцінную безвізавую Беларусь, не маглі разава канцэлебраваць Эўхарыстыю разам з мясцовымі ксяндзамі ў месцы і вопратцы, адпаведных іх святарскаму стану», – сказаў іерарх, які сам з’яўляецца юрыстам.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
З'явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле