Якім мог быць Пінск: на галоўнай плошчы горада «адбудавалі» касцёл
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Узарваны каталіцкі храм быў найбуйнейшым на тэрыторыі ВКЛ.
У Пінску стварылі віртуальную рэканструкцыю касцёла святога Станіслава на фоне сучаснай цэнтральнай плошчы. Прыкладна так яна магла выглядаць, калі б не савецкая ўлада, якая праводзіла палітыку ваяўнічага атэізму ў Беларусі і на тэрыторыі ўсіх рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР. Найпрыгажэйшы катэдральны касцёл св. Станіслава ў Пінску быў узарваны ў 1953 годзе па загадзе савецкага партыйнага кіраўніцтва.
А пачыналася будаўніцтва каіэдральнага касцёла св. Станіслава яшчэ ў 1635 годзе. Будаваўся ён пры Пінскім калегіуме езуітаў на сродкі пінскага старасты канцлера Вялікага княства Літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла. Скончаны ў 1648 годзе. На той час катэдральны касцёл у Пінску з'яўляўся самым вялікім каталіцкім храмам Вялікага княства Літоўскага.
Нагадаем, у цэнтры Віцебска адновяць старажытны касцёл, разбураны камуністамі >>>
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?