Logo
Print this page

Сустрэча каталіцкай моладзі Беларусі пройдзе ў Гродне

Тэмай сустрэчы абраны радок з Евангелля: «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана».

Агульнабеларуская сустрэча моладзі адбудзецца 29 красавіка - 1 траўня ў Гродне. Такое рашэнне было прынята падчас пасяджэння Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

- У адпаведнасці з пастырскай праграмай Каталіцкага Касцёла ў Беларусі на 2018 год, якая прысвечана моладзі як надзеі Касцёла і грамадства, з 29 красавіка па 1 мая ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (мікрараён Дзевятоўка) адбудзецца агульнабеларуская сустрэча моладзі, - паведаміў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі праз Catholic.by.

Тэмай сустрэчы абраны радок з Евангелля: «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30).

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.