Папа Францішак абвянчаў пару проста ў летаку - на вышыні 11 тыс. метраў [фота, відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
Сцюардэса і бортправаднік суправаджалі Пантыфіка ў палёце над Чылі і папрасілі дабраславення...
Хто сказаў, што быць хрысціянінам - гэта не рамантычна? Сусветную прэсу абляцела навіна пра тое, што 18 студзеня ў летаку Папа Рымскі Францішак абвянчаў чылійскіх сцюардэсу і бортправадніка. Сакрамэнт шлюбу адбыўся на вышыні прыкладна 11 тыс. метраў падчас пералёту Пантыфіка з аднаго горада Чылі ў іншы - зараз Папа здзяйсняе паездку па гэтай лацінаамерыканскай краіне.
Паведамляецца, што шлюб не быў запланаваны і рашэнне было прынята спантанна. Каталіцкія сужэнцы падчас пералёту папрасілі дабраславення ў Францішка, у адказ Папа пацікавіўся, ці бралі яны шлюб. Пачуўшы кранальную гісторыю, Пантыфік сам прапанаваў правесці сакрамэнт прама цяпер.
41-гадовы Карла і 39-гадовая Паола даўно жывуць разам у грамадзянскім шлюбе, у іх нарадзіліся ўжо двое дзяцей. Але царкоўны шлюб увесь час адкладаўся па розных абставінах. Напрыклад, у 2010 годзе вянчанне не адбылося з-за таго, што пасля землятрусу быў разбураны мясцовы храм.
- Хочаце ажаніцца зараз?, - нечакана спытаў Папа. - Ён узяў нашы рукі і спытаў, ці ёсць каханне ў нашым шлюбе, і ці жадаем мы заставацца разам ўсё жыццё. Мы адказалі "так"», - распавялі сужэнцы журналістам.
Для цырымоніі быў неабходны сведка, ім пагадзіўся стаць прадстаўнік авіякампаніі. Пазней мужу і жонцы выдадуць адпаведны дакумент, як гэта прадугледжана ў Каталіцкай царкве. Пакуль жа пасведчанне пра першы ў гісторыі «зямным шлюб на Нябёсах» напісаны ад рукі.
Media
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу