Затрыманыя злодзеі, якія вынеслі з касцёла пад Віцебскам 8 тыс. рублёў
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Знайсці зламыснікаў дапамаглі відэакамеры, устаноўленыя напярэдадні.
Віцебская міліцыя затрымала дваіх зламыснікаў па падазрэнні ў буйным крадзяжы з мясцовага касцёла. Беспрацоўныя мужчыны ва ўзросце 21 і 22 гадоў прайшлі ў будынак рымска-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліна і вынеслі з храма 8 тыс. рублёў.
У парафіі сталі заўважаць дробныя крадзяжы, якія былі здзейснены напярэдадні, таму ўсталявалі камеры відэаназірання. З іх дапамогай і атрымалася знайсці злодзеяў, якія вярнуліся ў храм для буйнейшага крадзяжу - змесціва сейфа. Там знаходзіліся грошы, якія належаць супольнасці. Таксама былі выкрадзены асабістыя зберажэнні старшыні парафіяльнага камітэту. У цэлым сума скрадзенага склала звыш 8 тыс. рублёў у эквіваленце.
У дачыненні да маладых зламыснікаў распачата крымінальная справа за крадзеж, учынены паўторна групай асобаў, паведамляе Віцебскае УУС.
Related items
-
«Мой боль». На каталіцкіх могілках у Мінску пабудавалі сакрэтны будынак
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт