BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так

Факты могуць сведчыць аб тым, што гэта дарагі прыватны праект.

Як даведаліся вернікі Беларусі, у Пружанах Брэсцкай вобласці плануецца пабудаваць «каталіцкі духоўны комплекс – капліцу святога Арханёла Міхала». Так гэты аб'ект называецца афіцыйна.

На выдзеленым участку – гэта пустка насупраць воднага палаца па вуліцы Завадской – будаўнічыя работы пакуль не пачаты, хоць яшчэ ў красавіку райвыканкам праводзіў грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта і публікаваў яго схему і апісанне.

На фота бачны, па сутнасці, паўнавартасны касцёл: з вежай, падземным паверхам і галоўнай залай на 60 сядзячых месцаў.

Больш за тое, асобна прадугледжана размяшчэнне парафіяльнага дома і «Гефсіманскага саду», парафіяльнага цэнтру з пешаходнымі і шпацырнымі дарожкамі, ўстаноўка малых архітэктурных формаў.

Відавочна, што праект вельмі дарагі, а яго заказчыкам указана мясцовая каталіцкая супольнасць. Пры гэтым сама яна вымушана збіраць ахвяраванні на парафіяльныя патрэбы і ўтрыманне ўжо існуючага храма.

Гэта старадаўні касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры. Супольнасць тут нешматлікая, таму ў будаўніцтве яшчэ аднаго касцёла патрэбы няма.

Выклікае здзіўленне і тое, што побач з Пружанамі, у вёсцы Вялікае Сяло, ужо ёсць касцёл з тытулам святога Арханёла Міхала – таксама сучасны, яго пабудавалі ў пачатку 2000-х гадоў.

Пра планы па ўзвядзенні «духоўнага комплексу» у Пружанах дыяцэзія нічога не паведамляла афіцыйна. Усе гэтыя абставіны могуць указваць на тое, што новы комплекс у Пружанах – прыватны праект. Верагодна – вядомага бізнэсоўца, які нарадзіўся ў Пружанскім раёне.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць