Logo
Print this page

Саліст NUTEKI аб тым, як Біблія змяніла яго сям'ю - відэа

Зараз музыка таксама стараецца весці хрысціянскі лад жыцця, будуе адносіны ў сваёй сям'і і ў кар'еры на біблейскіх каштоўнасцях.

Інтэрв'ю саліста групы NUTEKI Міхаіла Накарашвілі апублікаваў праект «500 год», прысвечаны юбілею першай беларускай друкаванай кнігі - Бібліі Скарыны. У відэа «Аб шляху на вялікую сцэну, характары і пакоры» саліст вядомага беларускага гурта распавядае пра тое, як яму ўдаецца заставацца чалавекам на сцэне і як Біблія змяніла жыццё яго сям'і.

Міхаіл прызнаецца ў тым, што яго бацька пакутаваў алкагалізмам, з-за гэтага развалілася сям'я. Але ў юнацтве Міхаіл стаў чытаць Біблію, навучыў гэтаму бацьку і ў выніку той кінуў піць. Зараз музыка таксама стараецца весці хрысціянскі лад жыцця, будуе адносіны ў сваёй сям'і і ў кар'еры на біблейскіх каштоўнасцях.

- Пакуль NUTEKI гастралююць па ЗША і сумуюць па дому, мы вырашылі падзяліцца інтэрв'ю з салістам гурта - Мішам. Ён распавёў #500год, як у хлопцаў з Бабруйска атрымалася пабудаваць паспяховую музычную кар'еру і сабраць вялізную аўдыторыю па ўсім СНД, - гаворыцца ў анонсе відэа.

Media

Last modified onСубота, 03 Люты 2018 22:06
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.