Logo
Print this page

Адкрыты збор ахвяраванняў на званы для Чырвонага касцёла. Пробашч гатовы прадаць кватэру

Тры званы адліюць ў Польшчы, неабходна сабраць 70 тысяч еўра.

Каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адкрыў збор ахвяраванняў на выраб званоў для святыні. Плануецца, што яны з'явяцца пасля рэстаўрацыі. Гаворка ідзе ўжо не пра электронныя, а пра сапраўдныя "жывыя" званы, якія будуць гучаць у цэнтры беларускай сталіцы.

Як паведамляе старонка парафіі ў сацсетцы, ахвяраванні можна скласці ў сакрыстыі храма або на разліковы рахунак. Усяго неабходна 70 тыс. еўра. Званы адліе польская фірма RDUCH. Пробашч парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк паведаміў у апублікаванай парафіяльнай аб'яве, што замаўляе для храма тры званы. Гэта звон св. Міхала Арханела вагой 1,2 тыс. кг і танальнасцю E1 (mi) за €35 тыс., звон Слугі Божага Эдварда Вайніловіча вагой 700 кг і танальнасцю G1 (do) за €20, 5 тыс. і звон св. Сымона вагой 500 кг і танальнасцю A1 (la) за €14,5 тыс.

Падчас мінулай нядзельнай св. Імшы кс. Уладзіслаў распавёў, што заклаў сваю кватэру, каб замовіць званы для храма. Калі неабходную суму не ўдасца сабраць, то кватэра будзе прададзеная, а святар стане жыць у парафіяльным доме.

Адзначым, што 14 лютага ў католікаў пачаўся Вялікі пост - самы прыдатны час для вялікіх і маленькіх ахвяр, дабрачыннасці. Нагадаем, што ў Гомелі працягваюць збіраць ахвяраванні на далейшае будаўніцтва ўнікальнай Дзіцячай вёскі для інвалідаў.

Реквизиты расчетного счета для пожертвований на колокола в Красном костеле:

Ф-л 500 Минское Управление ОАО АСБ Беларусбанк г. Минск (адрес банка: пр-т Дзержинского, 65)

Код банка (BIC):

AKBBBY2X BY80AKBB30150000031116000000 - бел.рубли;

BY11AKBB30155236000176000000 - USD;

BY63AKBB30155236000206000000 - EUR;

Кому: РО "Римско-католический приход Св. Симона и Св. Елены"

Назначение платежа: Религиозное пожертвование

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.