«Святар з Instagram» не мае дачынення да Каталіцкай царквы
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Многія рэплікі героя публікацыі і яго ўчынкі супярэчаць вучэнню Касцёла, і наўрадці іх можна назваць хрысціянскімі.
Многія каталіцкія вернікі Беларусі абурыліся апублікаваным на вядомым свецкім інтэрнэт-рэсурсе інтэрв'ю з жыхаром Навагрудка, які прадстаўлены як «святар Старакаталіцкай царквы». Размешчаны яго фотаздымкі ў сутане і з царкоўнымі атрыбутамі, і ў той жа час - паўголым на пляжы з сумніўным падтэкстам. Аўтар матэрыялу піша пра тое, што дзякуючы яе герою «складваецца вельмі характэрны вобраз святара 21 стагоддзя».
У сувязі з гэтым і з іншымі дэталямі інтэрв'ю ў чытачоў можа скласціся ўражанне, што гаворка ідзе пра прадстаўніка Рымска-Каталіцкай царквы. Аднак асобныя рэплікі героя публікацыі і ягоныя ўчынкі несумяшчальныя з рэальным вобразам каталіцкага святара, супярэчаць вучэнню Касцёла, і наўрадці іх можна назваць хрысціянскімі.
Каб не ўводзіць у зман чытачоў інтэрнэт-рэсурсу і іншых сайтаў, якія растыражавалі дадзены матэрыял, каталіцкія вернікі лічаць неабходным заявіць, што Дзмітрый Бондар, пра якога ідзе гаворка, не мае дачынення да Рымска-Каталіцкай царквы, як і "старакатолікі" у цэлым.
Вернікі спадзяюцца, што дадзеная публікацыя з'яўляецца не правакацыяй, а толькі недарэчнасцю, і хочуць папярэдзіць усіх людзей добрай волі ад памылковага меркавання, а тым больш прытрымліванню прыкладу Дзмітрыя Бондара.
Related items
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы