Радасць аблучынаў: ВІДЭА са свята семінарыстаў у Пінску
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя ў Пінску адкрыла свой канал на Youtube.
Пінская Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя адкрыла свой канал на Youtube, і першы відэаролік, які з'явіўся ў сеціве, распавядае пра аблучыны, якія адбыліся ў Пінску ў мінулую нядзелю, на свята Божай Міласэрнасці. Сямёра новых навучэнцаў семінарыі атрымалі духоўны строй - сутаны. Узначаліў урачыстую літургію ў пінскім катэдральным касцёле біскуп Антоні Дзям’янка.
- Паважаныя сябры, як і абяцалі, мы пачалі новы для нашай семінарыі фармат распавядання навінаў. Падпісвайцеся на наш канал у Youtube. Першае відэа - з аблучын першакурснікаў - ужо з'явілася ў сетцы. Усім шчыры дзякуй, асабліва клерыку Арцёму Кір'янаву за відэа і мантаж, - паведамілі ў пінскай семінарыі.
Media
Related items
-
Рэкордная колькасць пілігрымаў прыбыла на фэст у Будславе ў 2026 годзе
-
Пачалася трансляцыя фэсту ў Будславе, куды прыйшлі першыя пілігрымы
-
З Беларусі ўжо выехалі некаторыя польскія святары, якім не працягнулі дазвол. А што з астатнімі?
-
Як спёку перажываюць пілігрымы ў Будслаў: вада, марозіва, малітва
-
Першыя пілігрымкі выйшлі ў Будслаў: яны будуць ісці пешшу 9 дзён