Фота: светлагорская парафія адправілася з гастролямі ў Жлобін
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Вернікі паказалі спектакль на тэму Уваскрасення Хрыстовага.
Спектакль "Уваскрослы Хрыстус - Крыніца Жыцця" паставілі ў светлагорскай каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа.
- Дзеянне пачынаецца ў пустыні. Пяцёра чалавек, кожны са сваім цяжарам жыцця, знаходзяцца ў дарозе, і іх адзінай марай з'яўляецца кропля вады, а яе нідзе няма. І вось аднекуль чуецца голас, які кажа, што ёсць вада, і той, які можа яе даць. Людзі ідуць, бо і так ім няма чаго губляць, але ёсць надзея атрымаць ваду і жыць. Знаходзяць пусты калодзеж - расчараванне, але падарожныя кажуць пра Чалавека Езуса, які дае ваду, і зараз Яго укрыжуюць, - распавядае пра сюжэт сястра Таццяна Халапук.
Людзі пустыні ідуць у Ерузалем, але спазніліся, Яго прыбілі да крыжа і надзея, здаецца, памірае зноў. Тут з'яўляюцца сведкі цудаў: сляпы, дачка Яіра, жанчына ля калодзежа, вучань - яны сведчаць аб сустрэчы са Збаўцам і вядуць іх да апосталаў. Атрымаўшы звычайную ваду, яны жадаюць ісці далей, але апосталы прапаноўваюць ім пазнаць Хрыста - сапраўдную ваду і яны пасля намаганняў над сабой застаюцца. Далей, па задумцы, Магдалена, Пятро, Філіп і Ян дзеляцца з людзьмі сваім досведам сустрэчы з Хрыстом. Падчас размовы Магдалена прыносіць ім Добрую Вестку - Езус уваскрос, так сказалі анёлы.
- Усе бягуць да магілы і бачаць: гэта праўда. На знак прыняцця Хрыста людзей пустыні Уваскрослы Езус апранае у белую вопратку, але адзін супраціўляецца і вяртаецца у сваю пустыню. Як у жыцці - выбар застаецца за чалавекам, Бог кожнаму дае сваю Любоў і збаўленне, - тлумачыць сястра Таццяна.
Пасля прэм'еры ў Светлагорску парафіяльная трупа 15 красавіка паказала свой спектакль вернікам у Жлобіне.
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Глядзець, чытаць, удзельнічаць: праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- І ў горадзе, і ў вёсцы: фестываль арганнай музыкі пройдзе ў касцёлах Беларусі
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы