Logo
Print this page

«Abba Ojcze!» Беларускі біскуп спяваў з моладдзю пад гітару і вёў стрым [відэа]

Біскуп Аляксандр Яшэўскі вяртаўся на аўтобусе з Кракава разам з усімі вернікамі.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі пачаў актыўна выкладваць на сваёй старонцы ў Facebook стрымы, якія распавядаюць аб яго служэнні. Нагадаем, малады біскуп вядзе свой летапіс ў сацсетцы «Фэйсбук». Ён стаў першым у Беларусі біскупам, які адкрыў сваю старонку ў сацсетках.

13 траўня, па дарозе з польскага Кракава, біскуп Аляксандр Яшэўскі вёў прамыя трансляцыі. Разам з усімі вернікамі на аўтобусе ён ездзіў на дыяканскае прысвячэнне беларускага семінарыста Артура Ляшнеўскага SDB. Хорам з моладдзю пад гітару біскуп праспяваў «Простыя словы» па-беларуску, вядомы польскі гімн «Abba Ojcze» і іншыя песні.

Media

Last modified onНядзеля, 13 Май 2018 16:08
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.