Такога вы яшчэ не бачылі! Як танчаць з абразамі ў Кашубіі [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Першае ўражанне - шок. Пілігрымы з іконамі-ферэтронам падыходзяць да алтара і раптам...
На першы погляд шакавальны абрад праводзяць каталіцкія пілігрымы ў польскім рэгіёне Кашубіі. Падыходзячы да алтара перад святой Імшой, паломнікі, якія нясуць вялізныя іконы, пачынаюць дзіўны танец пад гукі аркестра. Пры гэтым велічныя іконы-ферэтроны вельмі хутка нахіляюць у розныя бакі. Так выглядае асаблівы звычай кашубскіх вернікаў. Іконай у паветры робяць знак крыжа, нахіляючы ферэтрон наперад, назад і ў бакі, а затым кацяць кола.
Такім чынам, людзі, якія нясуць абразы, аддаюць належнае тым святым месцам, якія яны наведваюць, і аб'ектам пакланення: крыжам, капліцам і алтарам. Значнасць таго, што адбываецца, падкрэсліваецца аркестравым суправаджэннем.
Гэты звычай часам называюць «танцам ферэтронаў», распавядае National Geographic Polska. Сёння ён практыкуецца амаль ва ўсіх пілігрымках у Кашубіі.
Ферэтрон - у каталіцкіх і ўніяцкіх храмах - вынасны абраз або скульптура, якія выкарыстоўваюцца падчас працэсій. Жывапісныя выявы ў ферэтроне размяшчаюцца па абодвум бакам, як правіла, ва ўпрыгожаным разьбяным картушы, які мацаваўся на спецыяльным невысокім століку. Акрамя сваёй "працэсійнай" функцыі, у святыні ферэтрон выконвае ролю бакавога алтара. Гэта, а таксама багатае разьбяное ўпрыгожванне адрозніваюць ферэтрон ад вынасных абразоў праваслаўных цэркваў. Звычайна адзін з малюнкаў ферэтрона ўяўляе Маці Божую, а другі адпавядае вобразу святога або біблейскаму сюжэту, у гонар якога быў асвечаны храм.
Media
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя