Logo
Print this page

Севярынцы пахрысцілі свайго першынца ў касцёле [фота]

«Вельмі і светлы і важны для нас з Волечкай дзень!» - напісаў Павел.

20 траўня, калі католікі адзначалі ўрачыстасць спаслання Святога Духа, вядомыя ў Беларусі сужэнцы Павел і Вольга Севярынец, пахрысцілі сваё першае дзіцяці - сына Францішка. Гэта адбылося ў Мінску, у архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

- Слава Ісусу Хрысту! Вельмі і светлы і важны для нас з Волечкай дзень. Падчас хросту наш Малады Фронцік быў надзвычай сур'ёзны, а пасля - рассмяяўся і ўсміхаўся яшчэ хвілінаў пяць - я першы раз бачыў такое з ім. Дзякуй усім, хто быў - і асабліва Віталю Снежаню, які рабіў фота! - напісаў Павел.

Цікава, што ў 2014 годзе сужэнцы бралі шлюб у тым жа касцёле, хаця Павел - праваслаўны вернік, а Вольга - каталічка. Сужэнцы ладзяць і ўдзельнічаюць у шматлікіх дабрачынных праектах, яна таксама - ініцыятары «Няспыннай малітвы за Беларусь», якая доўжыцца кожную гадзіну на працягу ўжо трох гадоў.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.