Як патрапіць на сустрэчу з Папам у Літву? Апублікавана дата пачатку рэгістрацыі
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Неабходна зарэгістравацца групам паломнікаў, асобным пілігрымам, а журналістам - прайсці акрэдытацыю.
Не толькі католікі краін Балтыі, але і вернікі Беларусі, а таксама іншых суседніх краін чакаюць прыезду Папы Рымскага Францішка. Нагадаем, Пантыфік наведае з апостальскім візітам Літву, Латвію і Эстонію 22-25 верасня. Сустрэчы з Папам будуць у наступных гарадах: Вільня і Каўнас у Літве; Рыга і Аглона ў Латвіі і Талін ў Эстоніі.
Каб трапіць на сустрэчы з Францішкам у Літве, групы паломнікаў і асобныя пілігрымы павінны будуць прайсці рэгістрацыю, якая стартуе з 1 жніўня. Акрэдытацыя журналістаў, у тым ліку міжнародных СМІ, пачнецца 30 ліпеня. Прайсці рэгістрацыю ўсім удзельнікам неабходна будзе на сайце: popieziausvizitas.lt
У інфармацыі для журналістаў гаворыцца пра тое, што ў дзень візіту медыяцэнтр ў Вільні будзе размешчаны ў канферэнц-цэнтры Artis і ў Каўнасе - побач з пляцоўкамі асноўных мерапрыемстваў.
Многія католікі Беларусі маюць намер адправіцца на святую Імшу з Папам Францішкам ў Вільню - літоўская сталіца знаходзіцца літаральна ў 40 км ад беларускай мяжы.
Related items
- Топ-5 навін рэгіёнаў: віншаванне манаха, «Маёвыя», выпускнікі ў касцёлах
- З вянкамі і паясамі – вось у якіх касцюмах прымалі Першую Камунію дзеці ў Заслаўі
- «Што мы шукаем?» Святар адказаў католікам, якім адмоўлена ў змене абраду
- Ватыкан адмовіў расійскім католікам у пераходзе ў заходні абрад
- У Газе і не толькі: вулічныя Імшы пры крыжах праводзяць у рэгіёнах Беларусі