Знакаміты экзарцыст плануе наведаць Беларусь
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дом для рэкалекцый адкрыты ў Росі і запрашае на духоўныя практыкаванні.
Каталіцкі Рэкалекцыйны дом пачаў працу ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна, паведаміў Katolik.life пробашч парафіі ў Росі кс. Чэслаў Паўлюкевіч.
- У нашым санктуарыі Езуса Журботнага летнія рэкалекцыі праходзяць ужо з 2004 года. Аднак у заступніцкай малітве аб ацаленні і вызваленні часта неабходны больш асобасны падыход, таму ўжо з 2012 года наша супольнасць займалася рэканструкцыяй будынка былой школы пад Дом рэкалекцый. Яшчэ вядуцца работы, але дом ужо пачаў функцыянаваць, - распавёў святар, які з'яўляецца экзарцыстам Гродзенскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы ў Беларусі.
Гэтым летам у Росі пройдуць духоўныя практыкаванні. Таксама плануецца, што знакаміты каталіцкі святар, экзарцыст з Індыі айцец Джэймс Маджакал наведае Рось 18-19 жніўня.
Усе рэкалекцыі пачынаюцца ў пятніцу з 18.00, заканчваюцца ў нядзелю ў 15.00. У Рэкалекцыйным доме ёсць пакоі для начлегу, там жа праходзяць канферэнцыі і малітва, арганізавана харчаванне. Падчас кожных рэкалекцый праводзяцца адарацыі з малітвай аб ацаленні, святыя Імшы, таксама ёсць магчымасць перажыць сакрамэнт споведзі.
З сабой неабходна мець прадметы асабістай гігіены, пажадана Біблію, ружанец.
Кожныя рэкалекцыі праводзяцца па рознай тэматыцы. 13-15 ліпеня пройдуць рэкалекцыі пад назвай «Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх...» (праводзіць а. Мікалай Ціхановіч); 20-22 ліпеня: «Калі хто не народзіцца нанова, не можа ўбачыць Божага Валадарства» (а. Чэслаў Паўлюкевіч); 27-29 ліпеня: «Да ацалення праз прабачэнне» (а. Юзаф Ганьчыц).
План на жнівень: 10-12 жніўня: «Не бойся, толькі вер...» (а. Юры Кузьміч); 24-26 жніўня: «Сем смяротных грахоў» - паводле навучання Айцоў Касцёла (а. Аляксей Раманчук).
Для ўдзелу ў духоўных практыкаваннях неабходна абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне: +37529 886-31-28. Па пытанні запісу просьба тэлефанаваць з панядзелка па пятніцу ў перыяды: 11.00-12.00, 20.00-21.00.
Related items
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Такі падарунак – толькі ад байкераў. Мотасезон яны адкрылі ў касцёле
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу