Выдадзена кніга хрысціянскіх вершаў - грошы накіруюць на будоўлю касцёла ў Слоніме
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Вершы - пра жыццё маладой маці, напоўненай любоўю да Бога.
Выдадзены зборнік хрысціянскіх вершаў каталіцкай верніцы Алесі Філіпавай. Атрыманыя грошы ад продажу кнігі будуць накіраваны на будаўніцтва касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме (храм манастыра бэрнардынак). А частка сродкаў ад продажу кніг пойдзе на дабрачыннасць - патрабуючым дзецям. Кошт зборніка - 10 рублёў.
- Калі набудзеце гэтую кнігу, вы не проста зробіце падарунак сабе, а прынесяце вялікую карысць, - гаворыць Katolik.life сяброўка аўтаркі Вераніка Піута. - Раней Алеся дзялілася вершамі толькі з самымі блізкімі. Ніколі не выкладала ў сацсетках, проста пісала па начах пра тое, што было на душы. Яна не любіць лішняй ўвагі, яе жыццё - сям'я і вера. Яе паэзія адрозніваецца ад той, якую можна набыць у кнігарні. Гэтыя вершы - пра яе жыццё, якое напоўнена любоўю да Бога, дзякуючы якому яна піша. Гэта яе жыццё, яе памылкі, яе практыка духоўная, сямейная: як жонкі і маці.
Вераніка раіць чытаць вершы Алесі ўсёй сям'ёй або ў адзіноце за кубкам кавы ці гарбаты:
- Я ўпэўнена, што ніхто не застанецца абыякавым, купіўшы кнігу!
Дарэчы, Алеся родам з Гомельскай вобласці, цяпер жыве на Гарадзеншчыне. Піша на рускай мове.
Media
Related items
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы