Logo
Print this page

Відэа: манахіні з розных краін свету спяваюць па-беларуску

У гомельскім касцёле сёстры Маці Тэрэзы спяваюць гучней і прыгажэйшы за ўсiх.

На днях, 5 верасня, у Каталіцкай царкве адзначалі дзень памяці святой Маці Тэрэзы. Сотні сясцёр яе ордэна цяпер служаць у многіх краінах па ўсім свеце. У тым ліку - і ў Беларусі. Адзіны ў краіне Дом міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы знаходзіцца ў Гомелі, дзе яны служаць ужо больш за 25 гадоў.

У ордэне ёсць правіла - законніцы не знаходзяцца ў адной краіне пастаянна. Некалькі гадоў - і кожную сястру чакае новая краіна. А гэта значыць - новая мова. Паміж сабой манахіні размаўляюць па-ангельску, але абавязкова вучаць і мову краіны знаходжання.

Тым, хто трапляе ў Беларусь, даводзіцца вывучаць адразу дзве мовы. На рускай яны размаўляюць з тымі, каму дапамагаюць, з уладамі, з мясцовымі вернікамі, а на беларускай - моляцца падчас святой Імшы ў каталіцкім храме.

Зараз у Гомелі служаць сёстры з Індыі, Філіпін і Польшчы. У касцёле яны спяваюць гучней за ўсіх, у тым ліку - па-беларуску. Цікава, як беларускія песні гучаць з індыйскімі ноткамі?

Media

Last modified onСубота, 08 Верасень 2018 02:55
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.