Logo
Print this page

У чым галоўная праблема Касцёла ў Беларусі? - абмеркаванне

Дзясяткі людзей выказаліся на тэму, якую задаў святар Вячаслаў Барок

«У чым галоўная праблема Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі?» - такое пытанне задаў у сваім посце ў Facebook пробашч касцёла святога Антонія ў Віцебску кс. Вячаслаў Барок, а адказваць папрасіў у каментарах. На гэтую тэму выказаліся ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.

- Думаю, што праблемы у Беларусі з адносінамі людзей і Бога, такія ж як і ўва ўсім свеце, - прагматызм і аглядкі, што кажа ўлада Кесара. Я не думаю, што Богу дужа падабаюцца розныя рэлігійныя ініцыятывы з боку гэтага свету! - піша Miron Miron Kryvich.

- У тым, што большасьць ксяндзоў уважаюць сябе палякамі, а не беларусамі, - лічыць Vinceś Mudroū.

- Вельмі слабая пазіцыя ў адстойванні інтарэсаў, - упэўнены Dzmitry Antončyk.

- Галоўная праблема РКЦ на Беларусі ці ў Беларусі ў тым, што абсалютная большасць беларускіх каталікоў проста не верыць ў Бога, - выказаўся Edvard Lashkoûski.

- Польская (руская) мова, - пракаментаваў Віталь Супрановіч.

- Жывая вера ў Жывога Бога, те нядзельныя каталікі, - адказала Paulina Dominikanka.

А як лічыце вы?

Media

Last modified onНядзеля, 09 Снежань 2018 19:34
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.