Беларускія католікі адправіліся на Сусветныя дні моладзі ў Панаму
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
У складзе дэлегацыі - маладыя людзі і святары
16 студзеня пачалося паломніцтва групы з Беларусі на каталіцкія Сусветныя дні моладзі ў Панаму, паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Антоні Грэмза, які суправаджае пілігрымаў. Нагадаем, 34-я Сусветныя дні моладзі (СДМ-2019) будуць праходзіць з 22 па 27 студзеня. Галоўныя мерапрыемствы форуму пройдуць пры ўдзеле Папы Рымскага Францішка (гл. праграму).
- Падрыхтоўка да сустрэчы, знаёмствы, запіс гімна СДМ і пачатак дарогі... Усё вельмі хутка і нават спантанна. Уласцівасцю моладзі сёння з'яўляецца думаць і рабіць усё хутка, тое ж можна перанесці на ўменне ісці за Хрыстом. Доўгія роздумы часам могуць весці да няўпэўненасці і нарадзіць сумневы. Хуткі выбар і следаванне за Хрыстом надаюць сілу і веру ў правільнасць абранага шляху. Марыі, галоўнай заступніцы сустрэчы ў Панаме, давяраем наша паломніцтва і разам з усімі маладымі людзьмі Касцёла нясем ўсе малітвы моладзі Беларусі да Яе пасаду. Марыя, навучы нас хуткім рашэнням таго, што нас набліжае і злучае з Хрыстом, - напісаў святар.
У складзе беларускай дэлегацыі - маладыя людзі і духоўныя асобы, у цэлым больш за 20 чалавек.
Media
Related items
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы