Logo
Print this page

Фота: у Баранавічах адзначылі 25-годдзе часопіса «Дыялог»

На святкаванні сабраліся многія вернікі, святары і біскупы

23 лютага ў Баранавічах прайшло свята, прысвечанае 25-годдзю часопіса «Дыялог». Яго заснавальнiк - касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Часопіс выдаецца з 1994 году на ахвяраванні каталіцкіх вернікаў. «Дыялог» выходзіць раз на месяц, друкуючы матэрыялы на беларускай і рускай мовах. Распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі.

- На старонках часопіса чытач заўжды знойдзе слова Святога Айца, навіны з жыцця Каталіцкага Касцёла на Беларусі і ў свеце, духоўныя разважанні, артыкулы з гісторыі Касцёла і хрысціянскай культуры, расказы пра святыя мясціны і святых, асноўныя хрысціянскія святы, гісторыі жыцця вернікаў і шмат іншага, што складае наш духоўны скарб, - адзначаюць у рэдакцыі.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.