Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Прадстаўнік Папы Рымскага павіншаваў біскупа Казіміра з юбілеямі. На здымкі з урачыстасці трапілі цікавыя кадры: як на духавенства «глядзіць» помнік Леніну, як проста і сціпла трымаецца Апостальскі нунцый.
Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч 18 траўня ў Іванаве (Янаў Палескі) узначаліў цэлебрацыю ў гонар святога мучаніка Андрэя Баболі. Удзел у ёй узялі рыма-каталіцкія біскупы, Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, святары абедзвюх канфесій.
Перад святой Імшой адбылася традыцыйная працэсія да касцёла ад месца мучаніцтва святога Андрэя Баболі. Сёлетнія ўрачыстасці сталі асаблівымі і сабралі іерархаў дзякуючы юбілеям найстарэйшага каталіцкага біскупа Беларусі Казіміра Велікасельца, якому споўнілася 79 гадоў. Сёлета ён, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, адзначае 40-годдзе святарства і 25-годдзе біскупскага служэння.
Прапануем увазе невялікі фота- і відэарэпартаж з урачыстасці, які мы склалі са сторыс у Instagram пінскай парафіі. Здымкі атрымаліся вельмі цёплымі: на іх можна ўбачыць, як радасна ўсміхаецца біскуп Казімір, а таксама Пінскі ардынарый Антоні Дзям'янка, якіх вернікі прывыклі бачыць сур'ёзнымі і строгімі, як на духавенства «глядзіць» помнік ваяўнічаму атэісту Леніну, як проста і сціпла паводзіць сябе прадстаўнік Папы Рымскага.
Media
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?