30 чалавек прайшлі пешшу ў пілігрымцы са Жлобіна ў Рагачоў [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Католікі адзначылі Дзень святога Антонія, наведаўшы храм, пабудаваны ў яго гонар
15 чэрвеня адбылося пешая пілігрымка каталіцкіх вернікаў са Жлобіна ў Рагачоў, да старадаўняга касцёла святога Антонія Падуанскага. Нядаўна ў Каталіцкай царкве як раз адзначалі Дзень святога Антонія. Па трасе паміж райцэнтрамі вернікі пераадолелі шлях у 25 кіламетраў.
- У пілігрымцы прынялі ўдзел каля 30 чалавек, у тым ліку дзеткі і людзі пенсійнага ўзросту, - распавялі ў жлобінскай парафіі Маці Божай Каралевы Сусвету.
Паўразбураны храм рымска-каталіцкай парафіі святога Антонія Падуанскага ў Рагачове ўжо працяглы час спрабуюць аднавіць. Касцёл унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Храм быў асвечаны 6 жніўня 1912 года і дзейнічаў да 30-х гадоў мінулага стагоддзя, затым касцёл закрыла камуністычная ўлада, у ім быў размешчаны зернясклад, потым цэх па вытворчасці напояў і марожанага. У 1940 годзе адбыўся пажар, згарэў дах і драўляныя канструкцыі. Чорную справу давяршыла вайна: падчас вызвалення Рагачова ад фашыстаў у храм трапіла некалькі снарадаў. Пасля Перамогі ў касцёле дзяжурыў пажарны пост, затым працаваў хлебазавод.
У 70-х гадах будынак зноў пачатак пуставаць. З пачаткам гарбачоўскай «перабудовы» мясцовыя краязнаўцы паспрабавалі ўзняць пытанне аб рэстаўрацыі храма, але беспаспяхова. У 2000 годзе Рагачоў наведаў кардынал Казімір Свёнтэк, і касцёл быў перададзены мясцовай каталіцкай парафіі. А праца па рэстаўрацыі нарэшце пачалася ў 2003 годзе. Аднак мясцовыя парафіяне па-ранейшаму моляцца ў капліцы.
Media
Related items
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады