Біскуп Гродзенскі паказаў гадзіннік, які яму падарылі. Чым ён асаблівы?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Гэта вельмі рэдкі гадзіннік з лімітаванай калекцыі, які набыць ужо немагчыма.
Падчас візіту ў парафію ў Вiшнева ў Смаргонскім раёне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй атрымаў ад вернікаў рэдкі падарунак. Гэта механічны гадзіннік мінскага завода «Луч» з калекцыі «Гародня». На ім змешчана рэпліка цыферблату вежавага гадзінніка гродзенскага катэдральнага касцёла, які з'яўляецца самым старадаўнім гадзіннікам з тых, што дзейнічаюць у Еўропе.
З адваротнага боку выгравіравана выява іншай знакамітай гродзенскай каталіцкай святыні, але знішчанай, Фары Вітаўта. Здымак апублікавала Аляксандра Шчыглінская.
Гэта вельмі рэдкі гадзіннік з лімітаванай калекцыі, які набыць ужо немагчыма. Яго выпусцілі ў 2019 годзе ў колькасці 150 штук. Частку з іх выкупіла парафія ў Вішневе і цяпер дорыць гадзіннік кожнаму іерарху, які наведвае святыню. У продажы такіх гадзіннікаў болей няма.

Дарэчы, у паўсядзённым жыцці, як мы заўважылі, біскуп Гродзенскі носіць смарт-гадзіннік Apple Watch.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін