Пасля 80 год у Ляхавічах адрадзілі гістарычны касцёл
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Ён быў адабраны камуністычнай уладай, і толькі нядаўня будынак вярнулі вернікам
4 верасня ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка асвяціў тэрыторыю пры нядаўна вернутым касцёле святога Юзафа. З гэтага дня ў парафіі служыць адміністратарам з правамі пробашча кс. Павел Мазан, які дагэтуль больш за год служыў у Гомелі. Такім чынам у Ляхавічах адзначылі 80-годдзе адраджэння гістарычнага касцёла св. Юзафа.
Ляхавіцкая парафія - адна з найстарэйшых у Пінскай дыяцэзіі, а новая святыня ў неагатычным стылі з'явілася тут у 1910 годзе. Вядома, што грошы на будаўніцтва касцёла ахяраваў шляхціц Язэп Рэйтан.
У савецкі час камуністычныя ўлады адабралі святыню і размясцілі тут шпіталь. Таму, пасля аднаўлення рэлігійнай свабоды касцёл быў пабудаваны новы. Але затым у райцэнтры ўзвялі і новы шпіталь, а гістарычны будынак, нарэшце, вярнулі вернікам. Праўда, ён страціў сваю веліч, бо быў пазбаўлены высокай вежы-званіцы і дэкаратыўных элементаў.
Цяпер працягваецца рамонт касцёла і працы па вяртанні будынку ягонай прыгажосці. Дарэчы, на свяце 80-годдзе адраджэння гістарычнага касцёла былі нават тыя людзі, якія ў дзяцінстве ўдзельнічалі тут у святой Імшы, прымалі Першую Камунію.
Media
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў