Фігура Міхала Арханёла прыбудзе ў Магілёў на верталёце
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Па дарозе правядуць набажэнства на Міхаловай гары каля Нясвіжу
Прэс-рэліз 29 верасня г. г. адбудзецца ўрачыстасць у гонар апекуна каталіцкага Касцёла ў Беларусі – святога арханёла Міхала – у Івянцы, у аднайменным касцёле.
У рамках перэгрынацыі (падарожжа) у касцёле знаходзіцца копія цудоўнай фігуры арханёла Міхала з пячоры ў горным масіве Гаргана, паблізу горада Монтэ-Сант-Анджэла, што ў Італіі. Дзе, як сведчаць гістарычныя факты, неаднаразова аб’яўляўся святы Міхал арханёл. Зараз над гэтай пячорай узведзена велічная базыліка. Там знаходзіцца найстарэйшы ў каталіцкім свеце санктуарый святога арханёла Міхала.
Там жа ксёндз Ігар Лашук набыў і асвяціў копію фігуры згаданага арханёла, паведамаў прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько.
Фігура арханёла Міхала была прывезена ў Мінск. Цяпер яна вандруе па Беларусі і ўжо пабывала ў шматлікіх парафіях. 29 верасня фігура арханёла пакіне Івянец і верталётам адправіцца ў Магілёў, папярэдне наведаўшы Міхалаву гару каля Нясвіжа.
Праграма набажэнстваў:
• Івянец – 14.00;
• Міхалава гара – 15.00;
• Магілёў – 18.30.
Related items
- Напярэдадні Вялікадня праваслаўны архіепіскап наведаў каталіцкі цэнтр у Гомелі
- Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй святкавалі капуцыны і пілігрымы
- Праваслаўная Велікодная служба па-беларуску з анлайн-трансляцыяй пройдзе ў Вільні
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад