«Калі жанчына стане арцыбіскупам?» Кандрусевіч даў вялікае інтэрв'ю [відэа]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх шчыра адказаў на вострыя і часам непрыемныя пытанні
Папулярнае свецкае выданне «Наша ніва» апублікавала відэа з размовы са старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Іерарх распавёў аб малавядомых фактах свайго дзяцінства і юнацтва, а таксама аб сваім сённяшнім жыцці - дзе ён жыве і па якіх вуліцах гуляе, у якія крамы ходзіць.
Мітрапаліт Кандрусевіч шчыра адказаў на вострыя і часам непрыемныя пытанні, простымі словамі, зразумелымі шырокаму колу грамадства, іерарх патлумачыў пазіцыю Каталіцкай царквы адносна палітыкі гендэра, ЛГБТ-ідэалогіі, пытанняў хатняга гвалту, выпадкаў педафіліі, праблемы алкагалізму, ролі жанчыны ў Царкве.
Таксама Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытанні аб польскай і рускай мовах у Каталіцкай царкве ў Беларусі, растлумачыў стаўленне Царквы да палітычных падзей у краіне. Відэазапіс інтэрв'ю, працягласцю больш за гадзіну, будзе цікавым як для вернікаў, так і для людзей, далёкіх ад хрысціянства.
Media
Related items
-
«Сустрэліся два энерджайзеры». Незвычайную пару абвянчаў біскуп
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў