Парафія ў Мінску шукае фундатара для вітража новага касцёла
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
На выраб і ўстаноўку вакна патрэбна 1000 даляраў
У мікрараёне «Ангарская» ў Мінску працягваецца будоўля каталіцкага храма Божага Цела. Нагадаем, апека гэтай парафіі даручана айцам кармэлітам босым, а асвячэнне пляцоўкі пад будаўніцтва святыні адбылося ў 2011 годзе.
- Дзякуем Пану за надвор’е і працы, якія працягваюцца на нашай будове. Увосені мы ўставілі ўсе вокны. Засталося адно, самае вялікае на франтоне касцёла. Можа, нехта з нашых сяброў мае магчымасць стаць фундатарам гэтага вялікага вакна-вітража, - заклікалі ў парафіі.
Кошт акна з устаноўкай складае 1060 даляраў. Ахвяраванні можна пералічыць на гэты рахунак:
(IBAN): BY12AKBB30150328100125200000
в ф-ле 511 ОАО «АСБ «Беларусбанк», г.Минск, BIC):
AKBBBY2X УНП 102315425
Религиозная Община "Римско-католический приход Божьего Тела" 220030
г.Минск, ул.Революционная, д.1а, ком.3
Media
Related items
- З 7 дзецьмі пасля 25 сутак вядомы прапаведнік пакінуў Беларусь
- «У парафіі 15-20 асоб». Мітрапаліт абвясціў акцыю па падтрымцы Касцёла на Магілёўшчыне
- Беларусы даказваюць у судах «польскія карані» – з дапамогай веры
- На «гучныя» службы ў касцёле паскардзіўся жыхар Смаргоні. Што яму адказалі?
- Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні