Logo
Print this page

Католікі Беларусі сабралі для медыкаў амаль 20 тыс. рублёў

Для шпіталяў набудуць неабходнае абсталявання і медыцынскія вырабы

Каталіцкія вернікі Беларусі па дадзеных на 27 красавіка сабралі ўжо 19,5 тыс. рублёў на дапамогу медыкам, паведамляе Caritas. Збор добраахвотных ахвяраванняў для медыкаў, якія працуюць з COVID-пацыентамі, праводзіўся па рашэнні каталіцкіх біскупаў Беларусі. Іерархі заклікалі парафіі арганізаваць дабравольны збор ахвяраванняў дзеля набыцця неабходных установам аховы здароўя абсталявання і медыцынскіх вырабаў у Трэцюю Велікодную нядзелю - 26 красавіка.

Сродкі будуць залічвацца на спецыяльна адкрыты для гэтага рахунак дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas у Беларусі. 25 тысяч медыкаў у шпіталях краіны ратуюць пацыентаў з каронавірусам, адзначаюць беларускія біскупы:

- Кожны дзень мы бачым звароты ў СМІ і сацыяльных сетках аб зборы неабходных сродкаў для супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя: патрэбныя бахілы, маскі, спецыяльнае адзенне, гарачыя абеды і нават начлег. Касцёл выказвае сваю ўдзячнасць медыкам і моліцца за іх, але ў гэты час можа стаць для іх не толькі духоўнай падтрымкай, - гаворыцца ў звароце.

Пасля збору матэрыяльнай дапамогі Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прызначыць яе на мэты забеспячэння неабходнымі рэчамі найбольш патрабуючых устаноў аховы здароўя.

Реквизиты:

р/с BY03PJCB31350544160030000933 в ОАО «Приорбанк»
Код банка PJCBBY2X УНП 101124634
Адрес банка: г. Минск, ул. В. Хоружей, 31-А

Пожертвование можно осуществить через систему «Расчет» (ЕРИП): Благотаорительность / Общественные объединения – Религиозные объединения – «Каритас Беларусь» – Пожертвования – COVID-19

Номер услуги: 4716081

Media

Last modified onПанядзелак, 27 Красавік 2020 15:10
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.