Logo
Print this page

«Пульс стабілізавалі». Біскуп Антоні выздараўлівае!

Вернікі моляцца аб выздараўленні свайго пастыра

Біскуп Пінскі Рымска-каталіцкай царквы 60-гадовы Антоні Дзям'янка, які нядаўна быў шпіталізаваны, ідзе на папраўку.

- Біскупу Антонію намнога лепей, ціск і пульс поўнасцю стабілізаваліся, праходзіць далейшае лячэнне, - паведамілі Katolik.life ў курыі Пінскай дыяцэзіі.

Нагадаем, на днях іерарха тэрмінова шпіталізавалі з-за праблемаў з сэрцам:

- Ад перагрузак у працы збіўся рытм сэрца, забралі ў бальніцу, стабілізуюць сэрца. Каронавірусу няма. Чакаем хуткага вяртання. Молімся, - паведамлялі ў курыі.

Вернікі таксама моляцца аб выздараўленні свайго пастыра.

У біскупа Антонія даўно праблемы з сэрцам, перыядычна ён праходзіць лячэнне ў шпіталі.

Last modified onЧацвер, 30 Красавік 2020 14:50
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.