Logo
Print this page

Імша ў полі, пачастунак ад бабулі: як адзначылі Троіцу ў вёсцы

Урачыстую службу праводзілі на месцы, дзе раней стаяў касцёл

7 чэрвеня ў вёсцы Бабінавічы Лёзненскага раёну адбылася святая Імша з нагоды ўрачыстасці Святой Тройцы. Службу праводзілі на палявым алтары ля крыжа, усталяванага на месцы, дзе стаяў каталіцкі храм Святой Троіцы, пабудаваны ў 18-м стагоддзі. Эўхарыстыю пры ўдзеле некалькіх вернікаў узначаліў пробашч віцебскай катэдры кс. Валеры Орсік.

- Пасля літургіі гасцей чакаў пачастунак, які прыгатавала пані Данута, што пражывае ў Бабінавічах. Варта адзначыць яе вялікую ахвярнасць і давер да Бога. Яна ўжо на працягу многіх гадоў дапамагае касцёлу, прымае вернікаў, якія прыязджаюць сюды памаліцца, а таксама даглядае месца каля крыжа, дзе раней быў касцёл Святой Тройцы, - паведамляе старонка віцебскай катэдры.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.