Logo
Print this page

Католікі Мінска ладзяць Крыжовы шлях за вяртанне арцыбіскупа Кандрусевіча

Таксама сталічныя католікі моляцца аб спыненні пераследу Касцёла ў Беларусі

Агульнагарадскі крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Каталіцкай царквы ў Беларусі і вяртання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча праходзіць 11 верасня на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.Набажэнства ладзяць пасля святой Імшы ў 18.30 на адкрытым паветры на прыкасцёльнай тэрыторыі. Узначаліць цэлебрацыю Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пробашч парафіі ксёндз Юрый Санько ад імя залатагорскіх вернікаў шчыра запрашае да ўдзелу ў набажэнстве ўсіх хрысціян, не толькі католікаў, а ўсіх ахвотных.

Читайте также:

Епископ: факты говорят о преследовании Католической церкви в Беларуси

Без объяснения причин: архиепископа Кондрусевича не впустили в Беларусь

Media

Last modified onПанядзелак, 14 Верасень 2020 11:53
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.