Logo
Print this page

Па суботах ля Ратушы: хрысціяне розных канфесій моляцца за Беларусь

У праграме - перапрашэнне, праслаўленне, Ружанец, слова вернікаў

Па суботах ля Ратушы ў Мінску хрысціяне розных канфесій збіраюцца на малітву за Беларусь. Такая малітоўная сустрэча адбылася і 21 лістапада, у праграме - малітва перапрашэнне за грахі нацыі, праслаўленне, слова вернікаў, Ружанец.

- Ідэя сабраць разам хрысціянаў розных канфесій узнікла пару тыдняў таму, калі разгон пратэстаў пачаў зноў суправаджацца большай жорсткасцю і гвалтам, - распавяла Katolik.life каталіцкая верніца, журналіст Марына Валасар. - Тады мы абмеркавалі з групай хрысціянаў, што найлепш зрабіць такія малітвы ў суботу, каб сабраць большую колькасць людзей. Да гэтага ўжо існавала ініцыятыва штодзённай малітвы ля Ратушы. Мы вырашылі ўзяць яе за аснову і далучыцца да невялікай групы хрысціянаў, якая ўжо некаторы час моліцца ля Ратушы за Беларусь, - у асноўным, гэта праваслаўныя і пратэстанты.

Вернікі плануюць працягваць збірацца на малітву ля Ратушы кожную суботу.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.