Logo
Print this page

«Углядаюся ў твары сукамернікаў і наглядчыкаў». Ліст святара з-за кратаў

Кс. Вячаслаў Барок павінен выйсці на волю 13 снежня

Рыма-каталіцкі святар Вячаслаў Барок, які знаходзіцца ў віцебскім ізалятары па пастанове суда, даслаў ліст хрысціянскаму блогеру Арцёму Ткачуку. Вернік працытаваў некалькі радкоў з ліста.

- Пакуль за кратамі, цешуся спатканнем з кожным чалавекам. Углядаюся ў твары сукамернікаў і наглядчыкаў, шукаючы ў іх вобраз Хрыста, каб самому не размінуцца з Божым Сынам, які стаў чалавекам і які ідзе нам насустрач. Гэта мой Адвэнт. Маё чаканне свята Божага Нараджэння, - піша кс. Вячаслаў.

І яшчэ некалькі цытат: «Малюся, прапаведую, не губляю надзеі і радасці, а Бог мне дае ўнутраны супакой». «Кожнае зло мае завяршэнне. Дабро - вечнае».

Таксама святар паведаміў, што за тыдзень атрымаў ужо 22 лісты:

- Пішуць словы ўдзячнасці вернікі ўсіх канфесій, у тым ліку баптысты і праваслаўныя. Атэісты таксама пішуць.

Кс. Вячаслаў павінен выйсці на волю 13 снежня ў 16.35, калі скончацца 10 сутак, на якія суд адправіў яго за краты.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.