Logo
Print this page

Паслухаем! Хрысціянскі Step Project прэзентаваў новы альбом

У склад уваходзяць шэсць трэкаў, у тым ліку «Малітва за Беларусь»

Евангелiзацыйны праект STEPPROJECTBAND выпусціў новы альбом пад назвай «Езу, ты любоў мая». У віртуальную кружэлку, якую выклалі на старонцы хрысціянскага каталіцкага праекта, уваходзяць шэсць трэкаў. Амаль усе - на беларускай мове. Завяршае альбом песня «Малітва за Беларусь».

У каментары да публікацыі аўтары альбому выказваюць падзяку Пану Богу за магчымасць праслаўляць Яго спевам. Таксама музыкі дзякуюць гукарэжысёру Сяргею Кобрыну за яго адкрытае сэрца і гасціннасць, асобам, якія сваёй малітвай, верай, любоўю і дабрынёй, а таксама духоўнай і матэрыяльнай падтрымкай спрыялі выпуску новага альбома.

Евангелізацыйны праект Step Project добра вядомы католікам Беларусі, у складзе гурта выступае малады святар Аляксандр Канановіч, які цяпер служыць у Мазыры. Музыкі граюць на розных фестывалях, актыўна запісваюць новыя кампазіцыі.

Media

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.