Logo
Print this page

У Беларусі зацверджана новая малітва - да Маці Божай Гомельскай

Яе склаў біскуп Казімір Велікаселец

Малітву да Маці Божай Гомельскай склаў біскуп Казімір Велікаселец, цяперашні часовы Апостальскі Адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Раней, нагадаем, іерарх служыў у Гомелі і займаўся будаўніцтвам новага касцёла. На месцы будоўлі працуе капліца парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Галоўны абраз капліцы і будучага касцёла - Маці Божай Гомельскай, як назваў яго біскуп Казімір.

Тэкст малітвы нядаўна зацвердзіў старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў ксёндз доктар Ян Крэміс. Парафіянаў і ўсіх жадаючых запрашаюць штодня чытаць гэтую малітву пасля Ружанца. Плануецца, што ў парафіі надрукуюць карткі з абразом Маці Божай Гомельскай і тэкстам малітвы. Ён наступны:

Маці Божая Гомельская, Найсвяцейшая Панна Марыя, просім, будзь нашай дапамогай у зямным жыцці і выпрасі ў Пана Бога нам патрэбныя дары Святога Духа, каб мы жылі ў святасці, сталі перад Богам з чыстай душой і дасягнулі вечнага шчасця ў небе. Амэн.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.