Біскуп Касабуцкі павіншаваў праваслаўных з пачаткам Вялікага посту і папрасіў прабачэння
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама каталіцкі іерарх падзяліўся відэа праваслаўнага архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага ўладыкі Арцемія
З 15 сакавіка ў вернікаў Праваслаўнай царквы пачынаецца Вялікі пост - асаблівы час навяртання да Бога і падрыхтоўкі да свята Ўваскрасення Хрыстовага. Гэты перыяд працягнецца да 2 траўня, калі праваслаўныя адзначаць Вялікдзень. Нагадаем, католікі ўжо перажываюць Вялікі пост з 17 лютага.
Беларускі каталіцкі біскуп Юрый Касабуцкі апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку допіс з нагоды пачатку Вялікага посту ў праваслаўных:
- Усіх глыбокапаважаных праваслаўных вернікаў віншую з пачаткам Вялікага посту. Прабачальная Нядзеля (Прощённое воскресенье) мае вялікі сэнс у жыцці кожнага хрысціяніна. Прабачэнне - гэта неад'емная частка нашага жыцця. Я хачу папрасіць прабачэння, калі кагосьці пакрыўдзіў, камусьці, можа, не хапіла маёй увагі, хтосьці застаўся незадаволены ў вырашэнні яго справаў... Прашу прабачэння за ўсе мае чалавечыя слабасці... І хачу падзяліцца відэа пропаведзі вельмі паважанага мною архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага ўладыкі Арцемія.
Media
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі