Фота: у Іўі адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Падчас набажэнства крыж неслі прадстаўнікі розных узроставых катэгорый і розных прафесій
2 красавіка каталіцкія вернікі перажываюць Вялікую Пятніцу - дзень, калі Езус Хрыстус памёр на крыжы за грахі ўсяго свету і кожнага чалавека. А напярэдадні, у Вялікую Сераду, у Іўі Гродзенскай вобласці адбыўся Крыжовы шлях вуліцамі горада.
- На набажэнства сабраліся вернікі, каб разам перажыць Крыжовы шлях Пана Нашага Езуса Хрыста. Падчас набажэнства крыж неслі прадстаўнікі розных узроставых катэгорый і розных прафесій: настаўнікі, міністранты, моладзь. Кожны з удзельнікаў мог дакрануцца да крыжа, каб хаця б на момант адчуць яго цяжар на сваіх плячах і такім чынам з’яднацца з церпячым Хрыстом, - паведамляецца на старонцы Іўеўскага дэканату. - Удзельнікі набажэнства заахвочваліся да таго, каб вярнуцца дадому з пасланнем, што кожны дзень трэба браць свой крыж на плечы, як паказвае Езус, быць адказным за свае паводзіны, за прыняцце рашэнняў і кіравацца ў жыцці навучаннем, якое абвяшчаў Хрыстус.
Удзельнікі маліліся ў інтэнцыі краіны, каб беларускі народ быў моцным у веры. Асабліва маліліся за сем’і, каб яны былі моцныя Богам і каб з іх выходзілі добрыя грамадзяне, якія стануць будучыняй для народа і Касцёла.
Media
Related items
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў