Logo
Print this page

Касцёл у Будславе цалкам накрылі часовым дахам

Стала вядома, калі адновяцца набажэнствы ў базыліцы і чаму зрабіць капітальны новы дах з медзі адразу не атрымалася

Будслаўскую базыліку цалкам накрылі часовым дахам, папярэдне ўсталяваўшы кроквавую сістэму. Новыя кроквы - гэта металічныя фермы, якія не толькі нясуць дах, але і з’яўляюцца своеасаблівымі сцяжкамі для скляпенняў у верхняй частцы будынку.

Пробашч парафіі ў Будславе ксендз Дзмітрый Дубовік патлумачыў Сatholic.by, чаму зрабіць капітальны новы дах з медзі адразу не атрымалася:

- Не хапала часу і сродкаў. Для меднага даху, які, дарэчы, вельмі дорага каштуе, спатрэбіцца таксама драўлянае акратаванне, і ўжо на яго будзе насцілацца чарнавы дах і медзь. Цяперашні часовы дах - з ацынкаванага прафіляванага насцілу.

Пробашч спадзяецца, што да ўрачыстасці Усіх Святых, якая адзначаецца 1 лістапада, у касцёле адновяцца набажэнствы.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.